2 лютага 2023 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Марыі Мікалаеўны Філіпавай (1948), паэтэсы
Марыя Мікалаеўна Філіпава нарадзілася 2 лютага 1948 г. у г. Баранавічы. Працавала на Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні роўнічніцай, лабарантам. Закончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна.
12 сакавіка 2023 г — 80 гадоў з дня нараджэння Веры Паўлаўны Пракаповіч (1943), паэтэсы, празаіка
Вера Паўлаўна Пракаповіч нарадзілася 12 сакавіка 1943 г. у в. Малыя Мурыны Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З дзяцінства палюбіла паэзію, пісала вершы і апавяданні, але спачатку саромелася паказваць іх. Першае абуджэнне стваральнай душы, пробу пяра здольнай пяцікласніцы ахвотна надрукавала камянецкая раённая газета «Іскра» (зараз «Навіны Камянеччыны»). Гэта акрыліла школьніцу і падбадзёрыла да творчасці.
7 сакавіка 2023 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Трафімавіча Дацкевіча (1938–2022), паэта, празаіка
Іван Трафімавіч Дацкевіч нарадзіўся 7 сакавіка 1938 г. у в. Сады Сямяціцкага раёна Беластоцкай вобласці (цяпер – тэрыторыя Польшчы). Бацька паходзіў з Камянеччыны, а маці – з в. Сцяброва, што на Жабінкаўшчыне, а пазнаёміліся яны ў далёкай Казані.Маці, Ганна Антонаўна Іванюк, з бацькамі выехала ў бежанцы ў Расію, куды перабраўся і Трафім Пятровіч Дацкевіч з першай сям’ёй – жонкай і двума дзецьмі. Аднак жонка захварэла і памерла, а Трафім ажаніўся з Ганнай.
24 студзеня 2023 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзiмiра Iванaвiча Дзехцерука (1953), літаратара, паэта, дзеяча беларускай дыяспары ў Эстоніі
Уладзiмiр Iванaвiч Дзехцярук нарадзіўся 24 студзеня 1953 г. у в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і настаўнікаў.Цёплыя бацькоўскія адносіны, разнастайнасць інтарэсаў бацькі Івана Аляксандравіча – даследчыка, мовазнаўца, і яго патрабавальнасць у выхаванні дзяцей з’явіліся добрым падмуркам для развіцця творчай натуры будучага паэта.
14 лістапада 2022 г. — 210 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма (1812–1891), беларускага паэта, каваля
Паўлюк (Павел Іосіфавіч) Багрым нарадзіўся 14 лістапада 1812 г. у в. Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і рамесніка.Пачатковую адукацыю атрымаў у Крошынскай рымска-каталіцкай парафіяльнай школе.З дзяцінства захапляўся мастацкай літаратурай, асабліва паэзіяй. Рана пазнаёміўся з творамі Гамера і Эзопа, якія ўразілі яго прыгажосцю вершаскладання і гуманізмам.
28 сакавіка 2022 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Гетманчука (1957), паэта
Уладзімір Мікалаевіч Гетманчук нарадзіўся 28 сакавіка 1957 г. у в. Шчакоцк Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Мікалай Міхайлавіч, працаваў лесніком у Мотальскім лясніцтве, наглядаў за Дружылавіцкім лесам; маці, Ксенія Аляксандраўна, працавала ў калгасе.
9 сакавiка 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Панасюка (1947), пісьменніка-дакументаліста, публіцыста, паэта
Мiкалай Васiльевiч Панасюк нарадзіўся 9 сакавiка 1947 г. на хутары непадалёк ад вёскі Галоўчыцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна. Закончыў Антопальскую сярэднюю школу (1965). У школьныя гады пачаў пісаць вершы. Многія з іх друкаваліся ў «Чырвонай змене», «Сельскай газеце», часопісе «Маладосць», але ў далейшым сваё прызванне знайшоў у дакументальнай прозе.
7 ліпеня 2022 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы (сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч; 1882–1942), Народнага паэта БССР (1925)
Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала — паэт, драматург, публіцыст. У перыяд росквіту яго дзейнасці жыхары Заходняй Беларусі, якая тады знаходзілася пад польскай аккупацыяй, не мелі легальнай магчымасці чытаць яго творы. Вершы і паэмы Янкі Купалы траплялі сюды нелегальна, распаўсюджваліся, бывала, у рукапісных сшытках. Сябры Таварыства беларускай школы, якое ў 1936 г. было забаронена польскай уладай, стваралі бібліятэкі, дзе меліся кнігі Янкі Купалы і іншых беларускіх савецкіх паэтаў.
28 жніўня 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Ізбіцкага (1952–2010), паэта
Аляксандр Іванавіч Ізбіцкі нарадзіўся 28 жніўня 1952 г. у г. Маларыта Брэсцкай вобласці. У 1969 г. скончыў Маларыцкую сярэднюю школу (цяпер СШ № 1). На фарміраванне яго свядомасці вялікі ўплыў аказалі першая настаўніца Вольга Іванаўна Русавук, настаўнікі-прадметнікі Ілля Мікалаевіч Ляўкевіч, Ганна Міхайлаўна Шаціла.
17 красавіка 2022 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Пятровіча Вайшэвіча (1942), педагога, паэта
Вячаслаў Пятровіч Вайшэвіч нарадзіўся 17 красавіка 1942 г. у вёсцы Ліпск Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і селяніна. Бацька памёр у 1944 г. Маці пасля вайны працавала ў калгасе. У 1960 г. Вячаслаў закончыў дзесяць класаў Крывошынскай сярэдняй школы, у 1966 г. — філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна.